Расклад пілігрымак у Будслаў на ўрачыстасці 1–2 ліпеня
28 траўня / 2018. Па инфармацыi catholic.by
Будслаўскі фэст у 2018 годзе пройдзе пад дэвізам «Моладзь — надзея Касцёла і грамадства». Падчас урачыстасцяў будзе адзначацца 20-годдзе каранацыі папскімі каронамі абраза Маці Божай Будслаўскай, якую здзейсніў кардынал Казімір Свёнтэк.
Віцебская дыяцэзія
Браслаў – Будслаў
26.06 – 01.07
Духоўныя разважанні падчас пілігрымкі будуць прысвечаны тэме «Свабода — дар ці праклён?».
28-я пешая пілігрымка Salvator распачнецца св. Імшой у 7.30.

Запісацца можна па тэлефоне +375 29 577 00 38 (а. Уладзімір Шыдлоўскі SDS)
Віцебск – Будслаў
25.06 – 01.07
Запісацца можна па тэлефоне: +375 29 762 02 19 (кс. Томаш Міка)
Віцебск – Будслаў (на роварах)
28.06 – 01.07
Запісацца можна па тэлефоне: +375 29 895 76 78 (с. Ёнаша Мровец)
Глыбокае – Будслаў
29.06 – 01.07
Запісацца можна ў парафіі Найсвяцейшай Тройцы або па тэлефоне +375 29 819 52 57 (кс. Іван Кароткін)
Мёры — Будслаў
26.06 – 01.07
Запісацца можна па тэлефоне: +375 29 512 18 36 (кс. Кшыштаф Мянкіна)
Паставы – Будслаў
29.06 – 01.07
Запісацца можна па тэлефоне: +375 29 292 50 90 (кс. Вадзім Прасяной)
Росіца – Будслаў
24.06 – 01.07
Запісацца можна па тэлефоне +375 29 713 02 33 (кс. Аляксандр Жарнасек MIC)
Гродзенская дыяцэзія
Ліда – Будслаў
23.06 – 01.07
Запісацца ў пілігрымку можна па тэлефоне +375 29 121 10 82 (кс. Дзяніс). Пілігрымка пройдзе пад дэвізам «Верыць, разумець, сведчыць»
Смаргонь – Будслаў
26.06 – 01.07, зборная салезіянская пілігрымка
Запісацца можна тут→

Пілігрымка пройдзе пад дэвізам «Пане, дай мне гэтай вады». Ахвяра на пілігрымку ад 25 бел.руб. + майка (5 бел.руб.)
Маршрут: Смаргонь – Войстам – Нароч – Вілейка – Рэчкі – Крывічы – Будслаў
Дадатковая інфармацыя: + 375 29 389 76 69 (кс. Павел Шчарбіцкі SDB)
Гудагай – Будслаў
25.06 – 01.07
Пілігрымка распачнецца святой Імшой у 07.00
Запісацца можна ў парафіі ў Гудагаі або па тэл.: +375 29 656 19 25, +375 29 787 63 04 (а. Казімір)

Ахвяра за ўдзел у пілігрымцы: 35 руб.

Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Мінск – Будслаў
27.06 – 01.07
Запіс пачнецца ў пачатку чэрвеня або праз электронную форму:
Рэгістрацыя
Мінск – Будслаў
29.06 – 01.07, на роварах (велапілігрымка)
Выезд з касцёла св. Сымона і св. Алены; запіс пачнецца ў пачатку чэрвеня
Вілейка – Будслаў
29.06 – 01.07
Запісацца можна ў парафіі Узвышэння Святога Крыжа або па тэлефоне:
+375 29 619 76 11 (кс. Аляксандр)

Барысаў – Будслаў
28.06 – 01.07
Запісацца можна ў парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі або па тэлефоне:
+375 29 897 92 37 (кс. Павел)
Жодзіна – Будслаў
28.06 – 01.07
Пілігрымы далучацца да пілігрымкі Барысаў – Будслаў
Івянец – Будслаў
27.06 – 01.07
Пілігрымы далучацца да пілігрымкі Брэст – Будслаў
Ракаў – Будслаў
27.06 – 01.07
Запісацца можна ў парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай (св. Дамініка) або па тэлефоне:
+375 29 331 08 84 (кс. Дзмітрый)

Пілігрымка распачнецца св. Імшой у 7.00. Далучыцца можна на кожным этапе пілігрымкі.
Нарач – Будслаў
29.06 – 01.07
Запісацца можна ў парафіі св. Андрэя, Апостала

Пілігрымка распачнецца св. Імшой у 12.30. Маршрут: Нарач – Мядзел – Пузыры – Будслаў
Магілёў — Будслаў
Пілігрымы з Магілёўскай вобласці будуць далучацца да іншых пілігрымак
Маладзечна – Будслаў
28.06 – 01.07
Рэгістрацыя будзе адбывацца ў дзень выхаду.
Пілігрымка распачнецца св. Імшой у 9.00
Пінская дыяцэзія
Брэст – Баранавічы – Будслаў
16.06. – 01.07.2018

Маршрут пілігрымкі: Брэст – Жабінка – Кобрын – Лука – Бяроза – Івацэвічы – Лясная – Баранавічы – Паланэчка – Ярэмічы – Дзераўное – Івянец – Ракаў – Радашковічы – Ілья – Даўгінава – Будслаў.

Для ўдзелу неабходна паведаміць пробашчу (або вікарыю) аб жаданні пайсці ў пілігрымку да 1 чэрвеня і зарэгістравацца:

https://docs.google.com/forms/d/1M0VPhqkHWGgo4C4MV8cM-A5OJ2jUOwAezoZgFEFLYQo

У пілігрымку трэба ўзяць:

  • ружанец, малітоўнік і Біблію
  • неабходныя медыкаменты, а таксама эластычны бінт і крэм для загару
  • рэчы і зменны абутак на час пілігрымкі
  • спальнік, турыстычны дыванок і палатку
  • лыжку, кружку і талерку (не шкляныя)
  • заплечнік для рэчаў
  • галаўны ўбор ад сонца і дажджавік
  • грошы на вяртанне дадому
Для ўдзелу ў пілігрымцы трэба быць паўнагадовым. Для тых, хто не мае 16 гадоў, трэба мець апекуна (можа несці адказнасць не больш чым за 10 чалавек) і пісьмовы дазвол ад бацькоў.

  • Дзеці да 14 гадоў могуць ісці ў пілігрымку толькі з бацькамі.

Ахвяра за ўдзел у пілігрымцы: 50 руб (з Брэста) і 35 руб (з Баранавічаў). Пры складаным матэрыяльным становішчы звяртайцеся да арганізатараў.

Зарэгістраваныя пілігрымы будуць забяспечаны харчаваннем, начлегам, суправаджэннем, перавозам рэчаў, медыцынскай апекай, а таксама камплектам пілігрыма (спеўнік, хустка, бэйдж, майка з эмблемай).

Даведкі па тэлефонах: +375 29 826 07 99 (кс. Антоні), +375 29 523 51 53 (кс. Павел)