Мастацкая студыя
Крылы Натхнення
Курс графікі, жывапісу, кампазіцыі і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, паходы на выставы і ў музеі, вывучэнне творчасці знакамітых мастакоў.
Для дзяцей і дарослых!
Надзея Бука, заснавальніца і выкладчыца студыі "Крылы натхнення":
Прыгажосць — гэта толькі абгортка, якая з гадамі, хочаш — не хочаш, пацьмянее. А вось тое, што ўнутры, ніколі не пацьмянее. А ўнутры будзе ці святло, ці нейкае глупства. Але я думаю, што чалавек павінен ісці да святла… І тады святло будзе ісці ад усяго яго: ад твару, рук. І, дарэчы, мужчыны, як правіла, бачаць гэтае святло жанчын. Калі яны чулыя, уважлівыя. І ідуць на гэтае святло, на гэты агонь, які гарыць унутры жанчыны.

Для запісу звяртайцеся да Надзеі ў Facebook https://www.facebook.com/bluenezabudka