Жывы Місійны Ружанец
форма душпастырства, якае ўзнікла ў кастрычніку 2019 года падчас правядзення Айцамі Рэдэмптарыстамі Святых парафіяльных Місій у парафіі Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) у горадзе Мінску з нагоды 155-годдзя Залатагорскай святыні.
Апостальскі малітоўны рух «Жывы Місійны Ружанец» актыўна пашыраецца і развіваецца на тэрыторыі Беларусі.
Напрацягу першых трох месяцаў яго існавання да апостальства акрамя свецкіх вернікаў з розных парафій Мінска ўжо далучыліся вернікі з іншых населеных пунктаў: Бабруйск, Баранавічы, Бараўляны, Барысаў, Брэст, Ваўкавыск, Гарадок, Гатава, Глыбокае, Гродна, Даўгінава, Дзяржынск, Ждановічы, Жодзіна, Заслаўе, Іўе, Крамяніца, Лагойск, Лельчыцы, Ліда, Магілёў, Маладзечна, Наваельня, Наваполацк, Негарэлае, Орша, Пінск, Радунь, Смаргонь, Стоўбцы, Фаніпаль, Шчучын і шмат іншых.

Ружанцовае апостальства з кастрычніка 2019 да 25 сакавіка 2021 года ўжо распаўсюдзілася па шматлікіх парафіях: больш чым за 150, прычым не толькі на Беларусі, але і ў Расіі, Польшчы, Літве, Украіне, Нямеччыне.
Ужо за паўтара гады сфармавалася 31 поўная Ружанцовая Ружа – да супольнай малітвы далучыліся 555 чалавек з усіх чатырох дыяцэзій Беларусі, а таксама 11 чалавек з замежжа.
Па стану на 25 сакавіка 2021 года да Жывога Місійнага Ружанца належаць 180 свецкіх вернікаў з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, 165 чалавек – з Гродзенскай, з Віцебскай – 136 і з Пінскай – 74. У ліку 11 замежнікаў ёсць вернікі з Масквы, Ніжняга Ноўгарада, Санкт-Пецярбурга, з Варшавы, з Кіева, з горада Эйшышкес, а таксама 1 чалавек пражывае ў Малайзіі (г.Куала Лумпур).
Жывы Місійны Ружанец паступова набывае міжнародны характар.
Са студзеня 2020 года ў кожны першы чацвер месяца ў парафіі Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) у горадзе Мінску вечарам цэлебруецца святая Імша ў інтэнцыі аб новых пакліканнях да святарства і кансэкраванага жыцця, а таксама аб развіцці Апостальскага малітоўнага руха «Жывы Місійны Ружанец». Адразу пасля святой Імшы вернікі падчас Адарацыі Найсвяцейшага Сакраманта супольна моляцца святы Ружанец у інтэнцыі аб новых святых пакліканнях да манаскага жыцця, святарства і місіянерскага служэння.