Парафіяльныя аб'явы
25 СТУДЗЕНЯ – ІIІ ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ (НЯДЗЕЛЯ БОЖАГА СЛОВА)
Сённяшняе Евангелле абвяшчае: «Народ, які сядзеў у цемры, убачыў святло вялікае». Езус распачынае сваю місію ў Галілеі, каб паказаць, што Божая любоў дасягае нават самых аддаленых і «цёмных» куткоў нашага жыцця. Яго заклік: «Пакайцеся, бо наблізілася Валадарства Нябеснае» — гэта запрашэнне не да смутку, а да вызвалення. Навяртанне азначае павярнуцца да Святла, якое здольна перамяніць нашую штодзённасць. Няхай гэты тыдзень будзе для нас часам адкрытасці на Божае слова, якое прасвятляе шлях.
РАСКЛАД НА ТЫДЗЕНЬ
25 студзеня: Гадавіна біскупскага пасвячэння біскупа Юрыя Касабуцкага (2014)
Пн., 26 студзеня – Успамін свв. Цімафея і Ціта, біскупаў.
17:00 — заняткі па Грыгарыянскім харале ў дольным касцёле.
18:30 — Св. Імша са спевам Грыгарыянскага харала.
Ат., 27 студзеня – 18:30 Складковая Імша праз заступніцтва св. Антонія Падуанскага.
Ср., 28 студзеня – Успамін св. Тамаша Аквінскага, прэзбітэра і доктара Касцёла.
Пт., 30 студзеня
18:30 — Складковая Імша за памерлых.
19:30 — Сустрэчы па вывучэнні Святога Пісання.
Сб., 31 студзеня – Успамін св. Яна Боска, прэзбітэра.
18:30 — Св. Імша з нядзелі (для тых, хто не мае магчымасці быць у касцёле).
Нд., 1 лютага – IV ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ
11:00 — Складковая Імша за жывых.
Гадавіна біскупскага пасвячэння арцыбіскупа Юзафа Станеўскага (2014).
6-10 сакавіка: «Слядамі св. Фаўстыны» (Сркулка, Сігры, Вільнюс, Беласток).
13-19 сакавіка: «Па святых месцах Дуная і Віслы» (Кракаў, Будапешт, Эстэргам, Дзьёр, Чэнстахова).
20-25 сакавіка: «Па месцах св. Максімільяна Кольбэ» (Беласток, Варшава, Кракаў, Люблін).
МАЛІТОЎНЫЯ ІНТЭНЦЫІ
Дзякуем за Вашую працу, малітвы і ахвяраванні, якімі падтрымліваеце і аднаўляеце святыню.
Няхай Добры і Міласэрны Бог шчодра Вас узнагародзіць!