Духоўная тэма паломніцкага тура: дары Езуса Хрыста чалавецтву
Святыні Італіі
Брно - Вена - Рыміні (адпачынак на моры) - Монтэ Гаргана - Вьесте - Асізі - Падуя - Венецыя - Грац - Варшава
18 - 27 чэрвеня

Падарожжа з малітвай, духоўнай навукай і развагамі па значных святынях, размешчаных на Італьянскай зямлі. Мы зможам скласці да Бога малітоўныя просьбы (інтэнцыі) праз заступніцтва Арханёла Міхала ў яго санктуарыі ў Монтэ Гаргано, Святога Францішка ў Асізі, Святога Антонія ў Падуі, Святога Марка Евангеліста ў Венецыі. Правесці ў спакоі некалькі дзён на беразе Адрыятычнага мора. На працягу ўсёй паездкі святар будзе даваць духоўную навуку і развагі. Кожны дзень будзем удзельнічаць у святой Імшы ў велічных храмах Еўропы.

Праграма пілігрымкі

1 дзень
06.00 выезд з Мінска на аўтобусе ад касцёла св.Роха (Найсвяцейшай Тройцы) на Залатой горцы, праспект Незалежнасці 44а. З Гродна выезд арыентавана ў 09.30. Праходжанне мяжы.
Пераезд па тэрыторыі Польшчы, Чэхіі ў Брно. Начлег у гатэлі.

2 дзень
Пераезд у Вену (140 км). Святая Імша ў саборы св.Стефана. Аглядная экскурсія па Вене. Горад вальсаў, мастацтваў, галерэй, музеяў і вытанчаных палацавых ансамбляў. Велічныя храмы, раскошныя рэзідэнцыі імператарскіх асоб і арэстакратаў, тэатры, оперныя залы, шырокія плошчы і праспекты. Вольны час.
Начны пераезд (860 км) па тэрыторыі Аўстрыі і Італіі ў Рыміні.

3 дзень
Прыбыццё у Рыміні раніцай.
Рыміні - італьянскі гарадок на беразе Адрыятычнага мора. Адзін з самых папулярных курортаў раманскай Рыўеры, ён знакаміты доўгімі залатымі пляжамі, 2,5-тысячагадовай гісторыяй, багатым культурным жыццём. Пабудовы часоў Аўгуста і Тыберыя - арачны мост і трыумфальная арка, а таксама руіны амфітэатра. Буйны грамадскі будынак XIV стагоддзя - Палацо дэль Падэста. Касцёл Святога Аўгустына XIII стагоддзя. Касцёл Сан-Нікола з рэліквіяй - часціцай мошчаў Святога Мікалая.
Адпачынак на моры. Вольны час. Святая імша. Начлег у гатэлі ў Рыміні

4 дзень
Рыміні. Адпачынак на моры. Вольны час. Святая імша. Начлег у гатэлі ў Рыміні

5 дзень
Рыміні. Адпачынак на моры. Вольны час. Святая імша. Начлег у гатэлі ў Рыміні

6 дзень
Высяленне з гатэля. Пераезд у Монтэ-Сант-Анджэла (485 км) на паўвостраве Монтэ-Гаргано. Святыня Міхала Арханёла - найстарэйшае ў Заходняй Еўропе месца паломніцтва да Міхала Арханёла, вядомае з V стагоддзя. Святая Імша. Малітва праз заступніцтва Міхала Арханёла.
Шпацыр па Монтэ-Сант-Анджэла. Нарвежска-Арагонскай замак з X ст. Баптыстэрый з труной караля Ратару. Касцёл Санта-Марыя-Маджорэ. Квартал Junno з легендарнымі хаткамі.
Пераезд ва Вьесте (55 км) - вядомы марскі курорт рэгіёну Апуліі. Вольны час. Начлег у гатэлі.

7 дзень
Пераезд у Асізі (455 км). Асізі - радзіма і месца рэлігійнай дзейнасці святых Францыска Асізскага і Клары з Асізі. Шпацыр па Асізі: базіліка Святога Францыска Асізскага, базіліка Святой Клары, сабор Святога Руфіна. Малітва. Святая Імша.
Пераезд у Падую (370 км). Начлег у гатэлі.

8 дзень
Падуя - радзіма і месца дзейнасцi ушанаванага Святога Антонія Падуанскага. Шпацыр па Падуі: базіліка Святога Антонія Падуанскага з магілай св.Антонія, базіліка Санта-Джустина, капэла Скровеньі 1303-1305 гадоў з фрэскамі Джота. Стары горад знакаміты сваімі вуліцамі з аркадамі і стыльнымі кафэ. Падуанскі універсітэт, заснаваны у 1222 годзе. Малітва. Святая Імша.
Пераезд у Венецыю (40 км), паром да Венецыі. Венецыя - самы незвычайны і прыгожы горад свету. Пабудавана на астравах, абмываецца водамі лагуны і каналаў. Экскурсія: палацы ў гатычным стылі і стылі эпохі Адраджэння, плошча Святога Марка - галоўная ў горадзе. Сабор Святога Марка з мошчамі св.Марка Эвангеліста. Вольны час.
Пераезд у Грац (420 км) па тэрыторыі Італіі і Аўстрыі. Позні начлег у гатэлі.

9 дзень
Шпацыр па Грацы. Сярэднявечная Галоўная плошча. Вузкія вулачкі з крамамі і рэстаранамі, якія спалучаюць архітэктуру эпохі Адраджэння і стыль барока. Базіліка Марыатрост. Святая Імша.
Пераезд у Варшаву (870 км) праз тэрыторыю Аўстрыі, Чэхіі, Польшчы. Позні начлег у гатэлі ў Варшаве.

10 дзень
Варшава - вольны час і шопінг.
Вяртанне ў Беларусь. Праходжанне мяжы. Прыбыццё ў Гродна і ў Мінск вечарам.

Духоўная частка: Групу суправаджае каталіцкі святар, падчас шляху праводзяцца рэкалекцыі (духоўная навука, развагі) на зададзеную тэму паломніцтва, кожны дзень у святынях мы ўдзельнічаем у святой Імшы, у пілігрымаў-католікаў ёсць магчымасць споведзі.

У кошт уваходзіць: Праезд па маршруце на камфартабельным аўтобусе, пражыванне ў 2-3-х мясцовых нумарах з усімі выгодамі ў гатэлях 2-3 *; сняданкі ў гатэлях, экскурсіі згодна з праграмай

Дадаткова аплачваецца: Віза, медыцынская страхоўка, ўваходныя квіткі і гіды ў музеях, навушнікі, іншыя віды размяшчэння або харчавання, наведванне аб'ектаў, якія не ўваходзяць у кошт праграмы тура, білеты на гарадскі і прыгарадны транспарт, падаткі на пражыванне ў гарадах City Taxis (самастойна аплачваюцца ў гатэлі )

Працягласць тура: 10 дзён
Начныя пераезды: 1
Перадаплата 50% у дзень заключэння дагавора, не вяртаецца
Ахвяра на паездку: 520 еўра
+375 (29) 199-88-23 (Viber, Telegram)
Для запісу
Калі ласка, запоўніце неабходныя палі
Iмя і прозвішча
Нумар тэлефона
Шэнген віза
Маеце візу ці не
Пытанне ці каментар
Націскаючы на кнопку, я пагаджаюся на передачу сваіх асабістых дадзеных арганізатарам пілігрымкі