Парафія Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха)
на залатой горцы
Мінск, пр-т Незалежнасці, 44-А
+375 (29) 695 53 51 - ксёндз-пробашч Юрый Санько
+375 (29) 946 81 28 - нядзельная школа
+375 (29) 765 72 84 - па пытаннях канцэртаў (арган)
info@roch.by
Расклад Набажэнстваў
• Пн-Пт: 8.00, 18.30
• Сб: 8:00, 17.00 (English), 18:30
• Нядзеля: 09.00, 11.00, 12.30, 19.00
Парафіяльныя аб'явы

5 мая VІ ВЕЛІКОДНАЯ НЯДЗЕЛЯ
Сёння, І Нядзеля месяца, ў нашай парафіі праводзіцца акцыя "Дар сэрца для Магілёўшчыны", пры выхадзе з касцёла можна пакінуць ахвяраванні, дзякуй за Вашую ахвярнасць.
Маёвае набажэнства - кожны дзень пасля ранішняй св. Імшы і вечарам у 18.00 з выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнта

На гэтым тыднi ўспамінаем:

8 мая – Ср. – У 18.30 св. Імша ў інтэнцыі Дапамогі душам чысцовым.

9 мая – Чц.УРАЧЫСТАСЦЬ УНЕБАЎШЭСЦЯ ПАНА.
Св. Імшы – 8.00, 12.00, 18.30.

· Дзякуй вялікі ўсім хто складаў ахвяраванні на намаляванне алтарнага абраза. Неабходная сума сабраная, Вы цудоўныя. Мастак зробіць нам зніжку. Зараз нашае заданне маліцца за мастака Валер'яна Янушкевіча
і каб добра складвалася яго праца.

· 7 мая з нашай парафіі адправіцца пілігрымка ў Будапешт, прашу аб малітве за пілігрымаў. Мы ў сваю чаргу будзем маліцца за ўсю нашую парафію.
7 мая (аўторак) – у 18.30 св. Імша аб паспяховым падарожжы. Выезд пілігрымаў у 20.30. Дзякуй вялікі Амбасадзе Венгрыі за цудоўную магчымасць наведаць святыя месцы Венгрыі.

· 12 мая, у нядзелю, нашую парафію наведае кс. Павел Паўлюкевіч, пробашч санктуарыя Маці Божай Барунскай. Сёлета, 12 кастрычніка 2024г., у знак падзякі за апеку, адбудзецца Каранацыя Абраза Маці Божай Суцяшальніцы Засмучаных, Барунскай. Пасля св. Імшаў будзе магчымасць скласці ахвяраванні, каб падтрымаць невялікую парафію і дапамагчы ў падрыхтоўцы да знакавай падзеі для ўсяго Каталіцкага Касцёла ў Беларусі.

Працягваем малітву за парафію св. Сымона і св. Алены, Чырвоны касцёл.

Молімся ў інтэнцыі нашай парафіі: "Аб афіцыйнай перадачы тэрыторыі Залатагорскіх могілак нашай парафіі".

Дзякуй за працу, малітвы і ахвяраванні, якімі прычыняецеся да ўтрымання і аднаўлення нашай святыні, няхай Добры і Міласэрны Бог шчодра ўзнагародзіць.
        Як зрабіць ахвяраванне праз ЕРЫП?
        Наш касцёл патрабуе сродкаў, каб захоўваць яго ў належным стане.

        Вы можаце пералічыць грошы

        • на картку:
        4641 3200 0464 3127. Дзейнічае да 03/24

        • на банкаўскі рахунак:
        ЦБУ N 527 OAO "Белінвестбанк"
        Разліковы рух: BY 27 BLBB 3015 0100 1531 2000 1001
        Код Банка: BLBBBY2X

        Дзякуй за працу, малітвы і ахвяраванні, якімі прычыняецеся да ўтрымання і аднаўлення нашай святыні. Няхай Добры і Міласэрны Бог шчодра ўзнагародзіць.
        Наша парафія мае сваю старонку ў Facebook, а таксама вельмі цікавы Instagram. Падпісвайцеся!
        Парафія Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха)
        Гiсторыя парафii
        Рыма-каталіцкая парафія Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску была заснаваная ў XIV ст. каралём Ягайлам. Гэта самая старажытная каталіцкая супольнасць у горадзе, пра якую захаваліся дакументальныя звесткі.

        Падрабязней →
        Касцёл Святога Роха
        Мінск, пр-т Незалежнасці, 44-А
        +375 (29) 695 53 51 - ксёндз-пробашч
        +375 (29) 946 81 28 - нядзельная школа,
        +375 (29) 765 72 84 - арганныя канцэрты
        info@roch.by